04 окт2025
Сёння Брэстчына святкуе галоўнае свята хлебаробаў - абласныя дажынкі.
Сёння Брэстчына святкуе галоўнае свята хлебаробаў - абласныя дажынкі. Столінскі раён мае выдатныя вынікі - III месца па выніках жатвы сярод рэгіёнаў вобласці.
Як вы лічыце, чый падворак пранікнуты тэмай шматдзетнасці?
Так, гэта Столінскі раён!
Дэлегацыю раёна ўзначальвае старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Пачко.
Сярод прадстаўнікоў дэлегацыі Столінскага раёна дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Людміла Мароз.














